Студэнцкае этнаграфічнае таварыства (СЭТ)ethno_by
Рэспубліканская моладзевая грамадская арганізацыя "Студэнцкае этнаграфічнае таварыства" заснаваная ў жніўні 1998 г. Асноўныя мэты дзейнасці: – захаванне, развіццё і забеспячэнне пераемнасці беларускай аўтэнтычнай культурнай традыцыі; – захаванне і аднаўленне натуральнага асяроддзя існавання традыцыйнай этнічнай культуры, беларускага прыроднага і культурнага ландшафта. За час існавання РМГА "Студэнцкае этнаграфічнае таварыства" правяло больш за 30 этнаграфічных экспедыцый у розныя раёны Беларусі, стварыла ўласны навуковы архіў і этнаграфічныя калекцыі. Іншыя накірункі працы СЭТ: - правядзенне традыцыйных святаў і абрадаў, удзел у святах, якія адбываюцца ў аўтэнтычных асяродках; - правядзенне летнікаў, гурткоў, майстар-класаў па народных рамёствах; - навучанне традыцыйным спевам і танцам; - правядзенне мастацкіх выстаў і фестываляў; - выданне фальклорных матэрыялаў у выглядзе друкаваных выданняў і кампакт-дыскаў, стварэнне вучэбна-метадычнай літаратуры; - правядзенне творчых сустрэч, лекцый, семінараў; - правядзенне акцый экалагічнага характару, ахова ландшафтных і архітэктурных помнікаў; - папулярызацыя традыцыйнай культуры ў СМІ; - удзел у міжнародных фестывалях, святах, летніх школах. РМГА "Студэнцкае этнаграфічнае таварыства" супрацоўнічае з рознымі навукова-даследчымі і навучальнымі ўстановамі краіны: Навукова-асветніцкім цэнтрам БДПУ імя М.Танка, Інстытутам мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору НАНБ, Беларускім інстытутам праблем культуры, Беларускім дзяржаўным музеем народнай архітэктуры і побыту, установамі культуры ў рэгіёнах Беларусі, а таксама з маладзёжнымі арганізацыямі і фальклорнымі калектывамі Літвы, Латвіі, Польшчы, Расіі, Украіны, Эстоніі. У 2014 г. акрэдытавана у якасці экспертнай арганізацыі пры Міжурадавым камітэце ЮНЭСКА па ахове нематэрыяльнай культурнай спадчыны. Рада таварыства дзейнічае ў Мінску, дзе знаходзіцца офіс СЭТ, у Гародні, Віцебску і Магілёве існуюць нашыя рэгіянальныя суполкі. СЭТ - некамерыйная арганізацыя, якая існуе за кошт ахвяраваньняў ад неабыякавых да беларускае традыцыі прыватных асобаў. Сабраныя грошы ідуць на выданьне літаратуры, апрацоўку архіваў, расходныя матэрыялы, арганізацыю экспедыцый і г.д. Вялікая частка ідзе на арэнду памяшканьня, дзе мы ня толькі маем юрыдычную адрэсу, але захоўваем калекцыі, апрацоўваем архівы, ладзім сустрэчы і навучальныя гурткі (рамёствы, сьпевы). Пералічыць грошы можна у банку альбо самастойна з карткі праз інтэрнэт-банкінг (вольны плацёж). Нашыя рэквізіты: Атрымальнік: РМГА "Студэнцкае этнаграфічнае таварыства" УНП: 102292969 Код банка: 739 Рахунак: 301 556 323 0016 Від плацяжу: дабрачыннае ахвяраванне Мы будзем вельмі ўдзячныя за любыя ахвяраваньні на падтрымку нашай дзейнасьці. Наш сайт: http://set.ethno.by/ Мы ў сацсетках: http://vk.com/ethno_by https://www.facebook.com/set.ethno.by https://ok.ru/group/53088521289887 https://www.instagram.com/set.ethno.by https://twitter.com/ethnoby https://soundcloud.com/ethnoby https://www.youtube.com/channel/UCk8YwLN6qXJjSgRu3qipZ4g
6.4К
Количество подписчиков
Quality Score
Просмотров на пост
Вовлечённость (ERV)
После регистрации вы сможете увидеть гораздо больше данных по странице — лучшие посты, динамику лайков, комментариев и просмотров, а также сравнить показатели с конкурентами.
Статистика собрана 17.05.2024 18:30

Рейтинг страниц, поиск блогеров и расширенная статистика теперь в одной подписке

Вы получите доступ к рейтингу из 2 млн. страниц, поиску блогеров по ключевым словам, странам и городам, актуальной расширенной статистики любых страниц, анализу аудитории, определению ботов и инфлюенсеров

Что получите?

Больше свободы, эксклюзивные функции и возможности статистики соцсетей

Рейтинг страниц, поиск блогеров и расширенная статистика теперь в одной подписке

Вы получите доступ к рейтингу из 2 млн. страниц, поиску блогеров по ключевым словам, странам и городам, актуальной расширенной статистики любых страниц, анализу аудитории, определению ботов и инфлюенсеров